belintell


Інтэлектуальная супольнасць Беларусі


Рэмарка, 30.04.2013 | Камунікат.org
kamunikat
Рэмарка
літаратура, выяўленчае мастацтва, тэатр
30.04.2013

Праграма прысвячаецца тром формам творчасці – літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру, якія рэпрэзентуюць тры вядоўцы. Журналістка і літаратарка Святлана Адзінец выступае з аглядам новых кніг беларускіх і замежных аўтараў, падаючы спектр ацэнак літаратурных крытыкаў, а меркаванні выдаўцоў і гандляроў дапамагаюць ёй вызначаць самыя папулярныя выданні. Пра выяўленчае мастацтва расказваюць Міхал Анемпадыстаў і Сяргей Харэўскі, якія знаёмяць з найноўшымі выставамі ды навінамі са свету жывапісу, скульптуры, фатаграфіі.www.belsat.eu Болей...


Брыль Янка, Вячэрняе | Камунікат.org
kamunikat
Вячэрняе
Лірычныя запісы і мініяцюры
Брыль Янка

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў. Болей...


Казько Віктар, Выратуй і памілуй нас, чорны бусел | Камунікат.org
kamunikat
Выратуй і памілуй нас, чорны бусел
Аповесці
Казько Віктар

У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена аўтарам і ў яго апавяданнях і эсэ. Болей...


Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы"
чувак
kilometra
Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы"

26 красавіка 2013 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю з цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi". Да "Гораду і Свету" зверніцца вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Андрэй Хадановіч

"МАСТАЦТВА НЕМАГЧЫМАГА.
КРАСАВІЦКІЯ ТЭЗІСЫ"

26 красавіка ў 18.30

Канферэнц-зала Існтытута імя Гётэ ў Мінску
(вул. В. Харужай, 25/3)

Гэтай вясною было нямала нагод для рэфлексіі таго, як развіваецца ў Беларусі сфера мастацкага і навуковага перакладу. У межах фестывалю "Шэнгенка" было зладжана некалькі кніжных прэзентацый, а Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве зБеларускай філасофскай прасторай і кнігарняй "логвінаЎ" на публічнай дыскусіі паспрабаваў абмеркаваць мажлівасці выпрацоўкі агульнай стратэгіі развіцця перакладаў на беларускую мову.

І вось новая нагода - выхад кнігі выбраных перакладаў Андрэя Хадановіча "Разам з пылам". У тым, што кніга выходзіць месяцам пазней, можна ўбачыць сваю логіку - гэтая падзея выбіваецца з шэрагу сакавіцкіх прэзентацый сваім відавочным акцэнтам на асобе перакладчыка. Тым самым, кніга падкрэсліла актуальную тэндэнцыю, якая добра пазначана ў рэцэнзіі Ганны Янкуты: "Апошнім часам усё часцей усплывае думка пра тое, што перакладчыкі, якія доўгі час былі ў цені сваіх аўтараў, пачынаюць паціху выпаўзаць у свет, каб нагадаць яму, гэтаму свету, пра сваё існаванне і пра сваю ролю ў станаўленні нацыянальнай літаратуры. Бо, фактычна, перакладчыкі не так знаёмяць чытачоў з творамі тых ці іншых замежных аўтараў, як распрацоўваюць сваю ж мову, прышчапляюць сваёй жа літаратуры новыя стылі і тэхнікі пісьма, "прыкрываючыся" чужым імем".  І нібы пацвярджаючы гэтыя словы, Андрэй Хадановіч кажа ўінтэрв’ю напярэдадні сваёй публічнай лекцыі: "Пераклад - гэта не проста камунікацыя, гэта спосаб паўплываць на сучасны табе стан мовы. Справакаваць творчую актыўнасць тут і цяпер".

Выхад перакладчыка з "ценю сваіх аўтараў" змяняе растаноўку пазіцый, па-іншаму пазначае ролю і месца перакладу ў нацыянальнай культуры і задае новыя, цікавыя ракурсы для рэфлексій актуальнага стану і праблематыкі беларускага перакладу.

26 красавіка 2013 года ў межах цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi" на гэтыя тэмы разважае вядомы паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч. Лекцыя "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы" пачнецца ў 18.30 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. В.Харужай, 25/3, 4-ы паверх). Пасля лекцыі ў кавярні "ПРО Кафе" адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча з нагоды выхаду кнігі "Разам з пылам". Уваход вольны!

Інтэрв'ю з Андрэем Хадановічам напярэдадні лекцыі

Глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі:
26 красавіка (пятніца), пачатак у 18.30!


Быкаў Васіль, На крыжах | Камунікат.org
kamunikat
На крыжах
Выступленні, артыкулы, інтэрв'ю
Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола чытачоў. Болей...


Акудовіч Валянцін, Дыялогі з Богам | Камунікат.org
kamunikat
Дыялогі з Богам
Акудовіч Валянцін

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі:-- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца.І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў:-- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці.Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць… Болей...


Цвірка Кастусь, Будзіла вёску берасцянка | Камунікат.org
kamunikat
Будзіла вёску берасцянка
Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы пабачыць тую красу. Толькі значна пазней я даведаўся, што мая Зялёная Дуброва з усімі яе ваколіцамі, аказваецца, і ёсць тое самае Палессе! Праўда, яго поўнач. Гэта ж недалёка ад нас шыецца праз лясныя зараснікі крынічная Арэса, апетая Янкам Купалам у паэме пра асушку палескіх балот. Болей...


21-27 studzienia — Tydzień Łacinki. Linki, linki, linki.
Wiciaz
nicolaev

150 hod Studzieńskaha paŭstańnia
i 5 hod Studzieńskaha paŭstańnia Łacinki : )

Za naszu i waszu Wolnaść!
Za naszu i waszu Łacinku!

21-27 studzienia — Tydzień Łacinki. Linki, linki, linki.


27.01. Ł!
Wiciaz
nicolaev

27.01. Ł!

Winszujem admysłoŭcaŭ z Dniom i Tydniem Łacinki!
Dałuczajciesia-ż da supolnaha z nami światkawańnia!
Vinšujem admysłoŭcaŭ z Dniom i Tydniem Łacinki!
Dałučajciesia-ž da supolnaha z nami śviatkavańnia!
Vinšujem admysloŭcaŭ z Dniom i Tydniem Lacinki!
Dalučajciesia-ž da supoĺnaha z nami śviatkavańnia!

«21-27 studzienia — Tydzień Łacinki»


URBI ET ORBI: Публичная лекция Игоря Герасименко «Национальный стиль: миф или реальность».
чувак
kilometra

13 снежня, 18.30. галерэя “Новы дзень”


Дызайн і нацыянальная культура… Наколькі мажліва ў сучаснай Беларусі візуалізаваць “нацыянальнае” з дапамогай дызайну, які па сваім паходжанні небеларускі, выкарыстоўвае запазычаныя моўныя сродкі і тэхналогіі? У чым гэта “нацыянальнае” сёння будзе выражацца?  Якія культурныя фактары, акрамя дызайну, уплываюць на фармаванне “нацыянальнага стылю”?

13 снежня (чацвер) Лятучы ўніверсітэт праводзіць у межах цыклу “Urbi et Orbi” публічную лекцыю дызыйнера, мастацтвазнаўцы, заснавальніка кафедры дызайну ў Акадэміі Мастацтваў Ігара Якаўлевіча Герасіменкі “Нацыянальны стыль: міф ці рэальнасць?”. Гэта размова пра дызайн у архітэктуры як спосаб праектавання культурнай атмасферы, як сродак ідэнтыфікацыі нацыі, пра дызайн – як культурнапалітычную дзейнасць.

 Запрашаем пазнаёміцца з тэзісамі лекцыі, а таксама з асабай лектара – напярэдадні Ігар Якаўлевіч даў інтэрв’ю

Лекцыя адбудзецца ў галерэі “Новы дзень” (вул. Няміга, 36, уваход праз рэстарацыю “NEWMAN). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі

?

Log in

No account? Create an account